Салідарнасць
#BelBritain4Ukraine
Cупольная ініцыятыва салідарнасці з Украінай беларускай дыяспары ў Аб'яднаным Каралеўстве
ЕўраМайдан
Беларусы ў Вялікабрытаніі далучаюцца да акцый пратэсту і салідарнасці, арганізаваных London EuroMaidan.
Што браць з сабой?
Беларускія і ўкраінскія сцягі, плакаты і транспаранты.
Сцягі можна набыць на Amazon (more; more) і eBay іншых. Таксама варта набыць дрэўка, кольцы і коркі да дрэўка.
Шукайце іншых беларусаў, збірайцеся разам.
PUBB заклікае да байкоту
PUBB - Прафесійны звяз беларусаў Брытаніі - распрацаваў шаблон ліста да кампаній, якія працуюць у Беларусі і Расіі, з патрабаваннем разарваць сувязі з гэтымі рэжымамі. Далучайцеся да кампаніі!
Дамы для Украіны
Асобы і арганізацыі, якія маюць вольны пакой або асобнае жыллё, могуць зарэгістраваць сваю зацікаўленасць быць спонсарам (запрашальнікам) або прадаставіць жыллё ўкраінскім уцекачам.
Жыцьцё ў Брытаніі
Беларуская дыяспара Брытаніі дапамагла 12-гадоваму ўкраінскаму хлопчыку далучыцца да футбольнага клуба Welwyn Garden City Youth FC:
Refugee joins Welwyn Garden City Youth FC after fleeing Ukraine
Хроніка
27 лютага 2022
Беларуская грэка-каталіцкая парафія ў Лондане звярнулася да ўкраінскіх вернікаў і духавенства грэка-каталіцкай епархіі Сьвятой Сям'і ў Вялікабрытаніі.
26 лютага 2022
Сябры Згуртавання беларускіх прафесіяналаў Брытаніі (PUBB) звярнуліся да ўкраінскіх братоў і сёстраў.