Ахвяруй

#BelBritain4Ukraine

Cупольная ініцыятыва салідарнасці з Украінай беларускай дыяспары ў Аб'яднаным Каралеўстве

Фота: Медыцынскія вырабы, якія былі набытыя беларускай дыяспарай у Вялікабрытаніі ў пачатку траўня 2022 і адпраўленыя ва Украіну.

Медыцынская дапамога для беларусаў вa Украінe

Зарэгістраваны ў Вялікабрытаніі Беларускі дабрачынны фонд звяртаецца з просьбай аб ахвяраваннях на медыцынскую дапамогу для беларусаў вa Украінe.


Да пачатку вайны 24 лютага 2022 года ва Украіне была вялікая беларуская суполка, у тым ліку ўцекачы, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь з-за рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі. Беларускія валанцёры ва Украіне цяпер маюць патрэбу ў медыцынскіх прадуктах першай дапамогі, якія фонд дапамагае ім набыць у Вялікабрытаніі.


Мы працуем з некалькімі брытанскімі пастаўшчыкамі прадметаў першай дапамогі. Некаторыя прадукты былі раскуплены па ўсёй Еўропе, і іх цяжка знайсці з-за вялікага попыту з боку дабрачынных арганізацый, якія працуюць з Украінай. Дапаможам разам выратаваць жыццi беларусaў і ўкраінцaў!


Рахунак фонду для ахвяраванняў, якія можна аформіць праз вашага працадаўцу з падатковымі льготамі (або вярнуць частку падаткаў на ахвяраваную суму праз штогадовую справаздачу ў HMRC).


  • Account holder: Belarusian Charitable Trust Limited

  • Sort Code: 20-46-60

  • Account No: 60103446

  • Purpose: Medical Aid for Belarusians


The BCT registration number in the Companies House: 02780180; the BCT registration number in the Charity Commission: 1057033.

Доступ да чыстай вады

NADZEYA-BY збірае сродкі на пераносныя фільтры-саламінкі, якія ў крытычных сітуацыях дазваляюць бяспечна піць непасрэдна з ручая, лужыны ці крыніцы.

Самаходы

Згуртаванне беларускіх прафесіяналаў Брытаніі (PUBB) збіраюць сродкі на аўтамабілі для беларускага батальёна ва Украіне. Даведацца больш

Раштунак і медыкаменты

ЗБВБ збірае сродкі на падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну - на рыштунак, асабістыя ахоўныя камплекты і медыкаменты.

Хроніка

Водаадпорныя понча

13 красавіка 2022
За грошы,
ахвяраваныя суродзічамі, Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі набыла 40 водаадпорных понча, якія ўжываюцца арміяй Нідэрландаў. Груз ужо дастаўлены ў варшаўскі Цэнтр падтрымкі добраахвотнікаў. Чытаць паведамленне

Трэці самаход для беларускага батальёна

23 красавіка 2022
Трэці самаход для беларускага баталіьёна ў складзе ўкраінскай арміі быў набыты беларускай дыяспарай у Брытаніі. Цяпер ідзе збор гуманітарнай дапамогі, лекаў і медычных прыстававанняў, і вайсковага рыштунку, якія будуць адпраўленыя разам з самаходым напрыканцы наступнага тыдня.

Дапамога шпіталю ў Львове

13 красавіка 2022

І вось водгук з Украіны:
Беларусы Вялікабрытаніі дапамаглі апрануць больш за 40 байцоў, якія цяпер ваююць за Свабоду Украіны. Дзякуем. Рацыі таксама дарэчы і працуюць. Гэта вельмі важна. Дзякую. Біноклі таксама раздаў байцам. Дзякуй. Медычныя прыстасаванні, якія вы выслалі, проста шыкарныя (асаблівая падзяка за турнікеты). Усе вельмі дзякавалі вам. Я думаю, што яны шмат каму ўратуюць жыццё - на сто. Вялікі дзякуй годным і сапраўдным братам і сёстрам-беларусам - ад мяне асабіста і байцоў Украіны. Жыве Беларусь! Слава Україні!

Скрыншот паведамлення на ўкраінскай мове

13 сакавіка 2022
Звыш £2,700 і значную колькасць медпрэпаратаў сабрала суполка Nadzeya-BY для вайсковага шпіталя ў Львове.

Другі аўтамабіль для беларускага батальёна

13 красавіка 2022
На заклік Прафесійнага звязу беларусаў Брытаніі (PUBB) было сабрана амаль 2800 фунтаў стэрлінгаў. Гэта дазволіла набыць другі аўтамабіль для Беларускага батальёна, які ваюе разам з украінскай арміяй, а таксама чатыры пазадарожныя шыны, аплаціць абслугоўванне аўтамабіля і транспартныя выдаткі да. Беларуская грамада ў Брытаніі таксама арганізавала збор ахвяраванняў на боты, пальчатак, цёплае адзенне і г.д. для батальёна імя Кастуся Каліноўскага, каб машына не ехала ва Украіну пустой. ЗБВБ каардынавала закупку абмундаравання, а Nadzeya-UK каардынавала інфармацыйную падтрымку.

Больш падрабязна

Першая дастаўка для дабраахвотнікаў ва Украіне

11 сакавіка 2022
Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі і ўкраінскія валанцёры ў Лондане арганізавалі першую партыю медычных вырабаў першай дапамогі і прадметаў спецыяльнай вопраткі для беларусаў у складзе ўкраінскай тэрытарыяльнай абароны. 12 сакавіка груз патрапіў да адрасата ва Ўкраіне. Press release

Дапамога ад Беларуска харытатыўнага фонда

26 лютага 2022
Беларускі харытатыўны фонд (Belarusian Charitable Trust, дабрачынная арганізацыя ў Лёндане) паведаміў пра выдзяленне £5000 на дапамогу Украіне. Сродкі былі пераказаныя Help Ukraine Emergency Appeal. Таксама фонд выдаткаваў £2650 на дапамогу беларусмкім валанцёрам ва Ўкраінскай тэрытарыяльнай абароне.